Першыя выплаты атрымалі палітвязні, вызваленыя 13 снежня — BySol

Палітвязні, вызваленыя 13 снежня

Палітвязні, вызваленыя 13 снежня / Хочу жить

Фонд салідарнасці BySol зрабіў першыя выплаты з экстраннага збору для палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Іх атрымалі 25 чалавек.

"Агулам мы цяпер апрацоўваем 71 заяўку і чакаем на наступныя. Збор яшчэ не закрыты, але мы пачалі выплачваць па 2 тысячы еўра на асобу",адзначаецца ў паведамленні фонду.

Дапамога выплачваецца ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў. Падчас экстраннага збору беларусы сабралі для вызваленых палітвязняў каля 260 тысяч еўра.

13 снежня былі з беларускіх турмаў вызваленыя 123 вязні, у тым ліку 110 беларускіх палітвязняў. Сярод іх — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, прэтэндэнт на прэзідэнцкія выбары-2020 Віктар Бабарыка, кіраўніца яго штаба Марыя Калеснікава ды іншыя. Усіх іх прымусова вывезлі за межы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.