Ад запінак для Лукашэнкі да “Арэшніка” і “Чорных салаўёў” — эфір з Класкоўскім

Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

У 2025 годзе Лукашэнку пашчасціла — на яго звярнуў увагу Трамп. І ў выніку перамоў Лукашэнка не толькі атрымаў тэлефонный званок ад прэзідэнта ЗША і запінкі ад яго ж у падарунак, але і зняцце амерыканскіх санкцый з "Белавія" і "Беларуськалію". За гэта, праўда, давялося расплачвацца палітвязнямі, і на свабоду выйшлі нават тыя, хто, паводле прапагандыстаў, мусіў выйсці апошнім, адседзеўшы тэрмін цалкам. А каб у дэмсіл было менш радасці, вызваленых палітвязняў прымусова выкінулі з краіны. І працягнулі рэпрэсіі. А каб “старэйшы брат” Лукашэнкі не падумаў чаго дрэннага, у Беларусь паставілі расійскія ракеты “Арэшнік”, зрабіўшы беларусаў мішэнню.

Якія выгоды атрымлівае Трамп ад гульні з Лукашэнкам і што атрымае па выніку рэжым? Чаму Лукашэнка так радуецца “Арэшніку” і чаму афіцыйны Мінск не ідзе на паляпшэнне зносін з Літвой і Польшчай? Ці прывядзе пацяпленне зносін з ЗША да палітычнай адлігі ў Беларусі і што чакае дэмсілы ў 2026 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк"  Аляксандр Класкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.