Спорт вялікіх надзей: чаму беларусы напрыканцы 2025 года зацікавіліся хакеем?
Яўген Красулін
Няўдалае падзенне Лукашэнкі на лёд падчас хакейнага матча зрабіла аматарамі хакею многіх з тых беларусаў, якія ніколі хакеем не цікавіліся. Але пасля таго няўдалага падзення зацікавіліся, бо: “А раптам?..” Здараецца ж рознае. Статыстыка сведчыць, што няўдалае падзенне ў ваннай часам завяршаецца ўрачыстым развітаннем блізкіх і сяброў з неасцярожным купальшчыкам. Лёд — гэта таксама вада, а хакейная арэна лёгка можа ўявіцца вялікай ваннай. У сваю чаргу, адыход тым ці іншым чынам дыктатара ад улады як мінімум дае надзею на змену і ўсталяванага ім рэжыму.
Ці гарантуе раптоўны адыход дыктатара ад улады станоўчыя змены ў краіне і хто найчасцей карыстаецца такім “акном магчымасцяў”? Ці здольная апазіцыя ў выпадку раптоўнага адыходу дыктатара ўзяць уладу ў свае рукі і ці магчымая ў нашых умовах змова ўнутры самой сістэмы? Якім будзе для Беларусі наступны год? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.