Сёлета ў Беларусі ад знешніх прычын загінула больш за 100 дзяцей

За год у Беларусі загінулі больш за 100 дзяцей

За год у Беларусі загінулі больш за 100 дзяцей / МНС Беларусі

У 2025 годзе ў Беларусі ад знешніх прычынаў загінулі 106 дзяцей. Прычым дзесяць з іх — за апошнія тры тыдні снежня.

Такую статыстыку паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У ведамстве звярнулі ўвагу на неабходнасць пільнаваць адкрытыя вокны ў кватэрах. За год дзесяць дзяцей загінулі, вываліўшыся з вокнаў.

Таксама ў Генпракуратуры адзначылі, што 25 непаўналетніх загінулі ў разнастайных ДТЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.