У Польшчы сказалі, колькі беларусаў абавязалі пакінуць краіну за год
Супрацоўнікі памежнай службы Польшчы / памежная служба Польшчы
Сёлета польскія памежнікі прымусова выслалі з краіны ўдвая больш замежнікаў, чым летась. Пра такую статыстыку паведамілі ў ведамстве.
У 2025 годзе з Польшчы выслалі 2,1 тысячы замежнікаў, летась гэтая лічба складала 1,1 тысячы. Найчасцей дэпартавалі грамадзян Украіны (1150 чалавек), Грузіі (350 чалавек) і Малдовы (130 чалавек).
Таксама Польшчу добраахвотна пакінулі больш за 9,3 тысячы замежнікаў, выконваючы рашэнні мясцовых уладаў аб абавязанні вярнуцца на радзіму. Найбольшую колькасць сярод іх склалі грамадзяне Грузіі (1,9 тысячы), Беларусі (1,3 тысячы), Украіны (1,2 тысячы).
Таксама сёлета прыкладна 26 тысяч замежнікаў атрымалі адмовы ва ўездзе ў Польшчу, больш за 23 тысячы з іх — на сухапутнай мяжы.