У Мазырскім раёне скасавалі помнік прыроды "Дубрава Любінская"

У Мазырскім раёне скасавалі помнік прыроды

У Мазырскім раёне скасавалі помнік прыроды / gp.by

У Мазырскім раёне скасавалі батанічны помнік прыроды мясцовага значэння "Дубрава Любінская".

Адпаведнае рашэнне прыняў 20 снежня Мазырскі райвыканкам, яно з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце гаворыцца, што функцыянаванне батанічнага помніка прыроды спыняецца ў сувязі са стратай каштоўнага прыроднага аб'екта, у мэтах захавання якога ён быў абвешчаны.

Рашэнне было прынятае на падставе закона "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях" і набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Батанічны помнік прыроды "Дубрава Любінская" быў створаны 22 лютага 2008 года. Як паведамляе сайт Мінпрыроды, ён "забяспечвае захаванасць генафонду біялагічнай разнастайнасці, уяўляе батанічную, навуковую і эстэтычную каштоўнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.