Больш за 11 тысяч чалавек пацярпелі ў Беларусі ад холаду і галалёду
Мароз / lookby.media
11 тысяч 159 пацярпелых ад галалёдных і холадавых траўмаў зарэгістравана ў Беларусі за снежань і студзень. Мінздароўя вядзе статыстыку з першых замаразкаў — з 26 лістапада 2025 года.
Найбольшая колькасць людзей пацярпелі ад галалёдных траўмаў — 8155 дарослых і 2140 дзяцей. Пры гэтым 287 дарослых і 588 дзяцей атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах, лядзянках, санках і г.д.
Рэкардсменам па колькасці зваротаў да медыкаў стала Гомельская вобласць — 2278 пацыентаў. Прычым холадавыя траўмы дыягнаставаныя ў 163 пацыентаў, галалёдныя — у 2155 пацярпелых. У бальніцы шпіталізаваныя 276 чалавек.
Крыху меней зваротаў было зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці — 2122 пацярпелых. Холадавыя траўмы дыягнаставаныя ў 138 чалавек, галалёдныя — у 1984 пацярпелых. У бальніцы шпіталізаваныя 353 пацыенты.