Расійскую дабаўку з калагенам забаранілі прадаваць у Беларусі

Прэпараты, ілюстрацыйнае фота

Прэпараты, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У Беларусі забаранілі прадаваць дадатак "Калаген + Вітамін С", які вырабляла расійская кампанія "Нутрымікс". Аб прэтэнзіях да тавару паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Тавар маркіраваўся як харчовы дадатак з тэхналагічнай функцыяй. Аднак эксперты высветлілі, што гэта не адпавядае рэчаіснасці. Паводле іх высноваў насамрэч "Калаген + Вітамін С" з'яўляецца біялагічна актыўным дадаткам (БАД).

"У адрозненне ад харчовых дабавак, якія выконваюць тэхналагічную функцыю, БАДы маюць накіраванае біялагічнае дзеянне", — падкрэслілі ў Мінздароўя. Бескантрольны прыём БАДаў, як заявілі ў ведамстве, павышае рызыку таксічнага паражэння печані, можа прывесці да перадазавання вітамінамі і мікраэлементамі, а таксама стаць прычынай атручвання арганізма "непраўдзівым складам і ўзаемадзеяннем з лекамі".

Каб вярнуць сваю дабаўку на беларускі рынак, расіянам давядзецца пастарацца:

- правесці карэктуючыя мерапрыемствы
- забяспечыць стабільнасць вытворчых працэсаў, захоўвання, транспарціроўкі прадукцыі
- арганізаваць дзейсную сістэму кантролю якасці, уключна з лабараторнымі даследаваннямі, ацэнку рызыкаў і фактараў, што выклікалі ўвядзенне абмежаванняў
- дасягнуць па ўсіх гэтах паказчыках прымальнага ўзроўню.

Памятайце: ужыванне БАДаў, якія выдаюцца за харчовую прадукцыю, можа быць небяспечным для здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.