На першы лёд выйшлі рыбакі. Гэта вельмі небяспечна
Беларускія рыбаловы адкрываюць сезон падлёднай рыбалкі. Але яны рызыкуюць жыццём / fishingby.com
У сацыяльных сетках пачалі з’яўляцца відэаролікі, на якіх рыбакі хвальбацца выхадам на першы лёд. Паводле іх слоў, лёд на мелкаводных азёрах Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей ужо дасягнуў таўшчыні 5 сантыметраў. Але, паводле інфармацыі МНС і мясцовых выканкамаў, яго таўшчыня не больш за 3 сантыметры. А бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй ад 7 сантыметраў, а лепей, калі 10 сантыметраў.
Паводле статыстыкі, у Беларусі на першым лёдзе штогод тонуць дзясяткі рыбаловаў.
Унікальная сітуацыя для спінінгістаў
У снежні затое склалася ўнікальная сітуацыя для аматараў спінінгавай лоўлі. З-за цёплага пачатку месяца большасць вадаёмаў засталіся адкрытымі, а драпежная рыба пры гэтым перайшла на зімовы рэжым палявання.
Спінінгісты хваляцца рэдкімі для гэтай пары года ўловамі. З Мухаўца ў Брэсце рыбак выцягнуў судака вагой 6 кілаграмаў. Ловяцца таксама акунь, шчупак і нават галавень.
Паводле слоў вопытных рыбаловаў, на многіх вадаёмах у цяперашні час шчупак падышоў да берага, драпежнік актыўны і прагна хапае прынаду.