Рэабілітацыя будзе доўгатэрміновай — жонка пра Мілінкевіча

Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы. Пра стан здароўя палітыка расказала ў сацсетках яго жонка Іна Кулей:

"Пакуль муж — ляжачы хворы. Ён спрабуе сесці, але ўтрымаць гэты стан цяжка, цягліцы слабыя. У яго рухаецца ўсё акрамя левай рукі, яна чуйная, але пакуль амаль нерухомая.

З ім можна камунікаваць — дзе словамі, дзе жэстамі, дзе вачыма. Аляксандр слухае падкасты і інтэрв'ю, мы пераказваем яму навіны, паказваем відэа і фота".

Яна піша, што рэабілітацыя Мілінкевіча будзе складанай і доўгатэрміновай.

"Наколькі  будзе ўдалай, ведае толькі Госпад  Бог. Справа дактароў і наша — не спыняцца і дапамагаць Аляксандру ва ўсебаковым аднаўленні", — падсумоўвае Іна Кулей.

Летась у лістападзе 78-гадовы Мілінкевіч перанёс аперацыю на соннай артэрыі. Калі адтуль выдалілі тромб, пачаўся моцны крываток. Палітык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.