Інфекцыя ў паветры: расце ўзровень захворвання на ВРІ
Медыцынская маска і антысептык / pixabay.com
У Мінску расце ўзровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, паведаміла намесніца галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.
З канца мінулага месяца паказчыкі захворванняў павысіліся на 23%. Пік прыпадзе на другую палову лютага, піша агенцтва "Мінск-Навіны".
Зарэгістраваная да гэтага часу колькасць пацыентаў з ВРІ не вышэйшая, чым штогод у гэты перыяд. Больш за палову захварэлых — гэта дзеці, якія наведваюць школы і садкі.