Рыбак вылавіў у Прыпяці гіганцкага сома. Фота
Рыба была настолькі вялізнай, што яе нават не атрымалася ўзважыць! / fishingby.com
Жыхар Мазыра 26 красавіка вылавіў у Прыпяці гіганцкага сома даўжынёй 202 сантыметры. Пра незвычайны трафей паведамляе "Рыбалка ў Беларусі".
Клёў адбыўся ўвечары, і пасля паўгадзіннай барацьбы сом, злоўлены на спінінг, быў выцягнуты на бераг.
Узважыць здабычу не атрымалася, а пасля фотасесіі гіганта адпусцілі назад у раку.