Фатаграфія экс-прынца Эндру пасля затрымання з'явілася ў Луўры
Партрэт экс-прынца Эндру вывесілі ў Луўры / BILD
У Луўры сярод сусветна вядомых карцін старых майстроў з'явілася фатаграфію прынца Эндру пасля затрымання. Фатаздымак Эндру Маўнтбетэн-Віндзара размясцілі за некалькі метраў ад "Моны Лізы", піша Bild.
"Экспанат" правісеў усяго 15 хвілін, пасля чаго яго знялі.
Здымак зафіксаваў былога прынца ў момант ад'езду з паліцэйскага пастарунку — з пакамечаным каўняром і змардаваным тварам. "Экспанат" быў падпісаны: He's Sweating Now — "Цяпер ён пацее".
Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе групоўка Everyone Hates Elon. Гэтая брытанская група звычайна пратэстуе супраць звышбагатых і ўплывовых асоб. Але гэтым разам яе ўдзельнікі вырашылі адгукнуцца на скандал вакол Эпштэйна і былога прынца: "Мы вырашылі паказаць экс-прынцу, якім яго запомніць свет".
Імя Эндру Маўнтбетэн-Віндзара ўсплыла ў скандальна вядомых "файлах Эпштэйна", пасля чаго кароль Карл ІІІ пазбавіў яго ўсіх тытулаў. Брытанская паліцыя пачала расследаванне супраць былога прынца па падазрэнні ў карупцыі.