Меган Маркл распавяла, хто ў іх пары з прынцам першы прызнаўся ў каханні

Меган Маркл і прынц Гары

Меган Маркл і прынц Гары

Меган Маркл, жонка прынца Гары, распавяла, хто ў іх пары першы прызнаўся ў пачуццях. Аказалася, што гэта зрабіў Гары. Пра гэта Меган распавяла ў сваім шоў на Netflix.

Сама ж яна зразумела, што закаханая ў прынца, ужо на трэцім спатканні. Яны з будучым мужам як раз адправіліся ў паход у Батсвану. Дарэчы, калі Гары рабіў Меган прапанову, ён падарыў ёй пярсцёнак з дыяментам, які быў знойдзены менавіта ў гэтай краіне.

У шоў "З любоўю, Меган" жонка Гары шмат распавядае пра побыт сям'і, але ні яе муж, ні дзеці ў кадры не з'яўляюцца. Пасля шматлікіх шоу, у якіх Меган і Гары шмат распавядалі пра час, праведзены ў каралеўскай сям'і, яны засцерагаюць сваё асабістае жыццё. А Гары не аднойчы рабіў крокі, накіраваныя на тое, каб наладзіць адносіны з бацькам, каралём Карлам III і іншымі сваякамі. Ускосныя прыкметы кажуць, што прымірэнне паміж каралеўскай сям'ёй і Гары, усё бліжэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.