Каралеўская сям'я апублікавала калядную паштоўку

Брытанская каралеўская сям'я

Брытанская каралеўская сям'я / Джош Сінер

Брытанская каралеўская сям'я апублікавала калядную паштоўку. На ёй прынц і прынцэса Уэльскія (вы ведаеце іх як Кейт і Уільяма) абдымаюць траіх сваіх дзяцей.

А BBC заўважае, што сёлета многія Каралеўскія двары Еўропы апублікавалі паштоўкі ў адным стылі. На іх шмат пяшчоты і сямейнага цяпла.

"Як быццам усіх склеілі каралеўскім суперклеем", — жартуюць журналісты.

Прынц і прынцэса Уэльскія абдымаюць адзін аднаго ў сельскай мясцовасці Норфолка. Усе апранутыя проста — у джынсы і джэмперы. Гэта, дарэчы, паміж радкоў дэманструе новы падыход прынца Уільяма да манархіі —больш нефармальны. На гэтым фота бачна, што каралеўская сям'я не адрозніваецца ад любой іншай сям'і.

Дарэчы, фота сям'і Гары і Меган таксама не выбіваецца з гэтай стылістыкі.

"Шчаслівых святаў! Ад нашай сям'і — вашым", — гаворыцца ў подпісе да фота.

Такое вось каралеўскае (і калякаралеўскае) прывітанне напярэдадні святаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.