Вялікабрытанія выпусціла новыя банкноты з каралём Карлам III
Першыя банкноты з партрэтам Карла III / ВВС
У Вялікабрытаніі выпусцілі ў абарачэнне новыя банкноты — з партрэтам караля Карла III, піша ВВС. Банкноты пачнуць хадзіць па краіне ўжо сёння, 5 чэрвеня.
Паступова гэтыя банкноты будуць выцясняць з абарачэння грошы з выявай каралевы Лізаветы II. Праўда, адзначаюць брытанскія журналісты, іх будуць замяняць толькі па меры зносу старых банкнот, а зносяцца яны няхутка, бо зробленыя з гнуткага пластыку.
Дарэчы, Карл III — толькі другі брытанскі манарх, чый партрэт ёсць на банкнотах. Першыя папяровыя грошы з партрэтам Лізаветы ўвайшлі ў абарачэнне толькі ў 1960-м годзе.