МАРГ хоча, каб вы адчувалі сябе беларусам па пятніцах
Беларускія тавары, фота ілюстрацыйнае / sb.by
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю хоча, каб па пятніцах вы адчувалі сябе беларусамі. Намеснік кіраўніка МАРТ Аляксей Дзікун прапанаваў запусціць акцыю "Кожная пятніца — роднае, сваё".
"У прынцыпе ў гэтай акцыі можа прыняць удзел абсалютна кожны. Гэта як гандлёвыя аб’екты, індывідуальныя прадпрымальнікі, суб’екты, якія аказваюць паслугі насельніцтву, так і кожны з нас <…> Трэба ў пятніцу адчуць сябе беларусам, прыйсці, купіць там беларускі тавар, апрануць беларускае адзенне", — прапануе чыноўнік.
Суб’екты гандлю заклікаюць паказаць, што "беларускія тавары і прадукты самыя якасныя", і расказаць пра малавядомых вытворцаў. А беларусам прапануецца па пятніцах насіць адзенне мясцовых вытворцаў і купляць беларускія прадукты.
Мэта праекта — павысіць долю продажаў беларускіх тавараў.