Набыла моц забарона на продаж піва ў пластыкавых "двушках"
Піва ў "пластыку"
Набыла моц забарона на продаж піва і слабаалкагольных напояў у пластыкавых бутэльках аб'ёмам больш за 1,5 літра. Так што з Новага года больш ніякіх "двушак" і "вогнетушыцеляў".
Рашэнне пра гэта хацелі прыняць даўно, але ўвесь час адкладалі. У выніку пастанова пра піўную тару выйшла ў канцы 2024 года.
Вытворцам далі год на тое, каб падрыхтавацца да зменаў. І вось, час прыйшоў — максімальным аб'ёмам піва на прылаўках застаюцца "паўтарашкі".
Хаця яшчэ некаторы час — да заканчэння тэрміну прыдатнасці — у продажы будуць заставацца рэшткі "двушак" са складаў.