У Беларусі выпусцілі каўбасы з водарам трускавак і курагі

Каўбаскі з водарам трускавак выпусілі ў Жлобіне

Каўбаскі з водарам трускавак выпусілі ў Жлобіне / "Магілёў Online"

Каўбасы нестандартнга вырабу заўважылі пакупнікі ў Магілёўскай вобласці. Гэта каўбасы з водарам трускавак і курагі, піша Instagram-акаўнт "Магілёў Online".

Сыравяленыя мясныя вырабы называюцца "Фьюжэн з водарам трускавак" і "Фьюжэн з водарам курагі". Вырабляе гэтыя прадукты Жлобінскі мясакамбінат.

Упершыню іх паказалі на рэспубліканскім конкурсе "Прадукт года — 2025". Варыянт з курагой нават заваяваў Гран-пры ў катэгорыі "сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасныя вырабы".

Паведамляецца, што незвычайныя каўбаскі прадаюцца як у фірмовых крамах, так і ў рознічных гандлёвых сетках. Праўда, першая партыя ўжо разышлася па руках.

У спажыўцоў, якія паспелі пакаштаваць навінку, меркаванні падзяліліся. Адным спадабаліся незвычайныя каўбасы, а іншыя заявілі, што такое спалучэнне неспалучальнага толькі сапсавала прадукт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.