Камбайн і згушчонка атрымалі "Знак якасці" 2025 года
Рагачоўская згушчонка, фота ілюстрацыйнае / Euroradio
Савет Міністраў назваў два прадукты, якія ў гэтым годзе атрымалі Дзяржаўны знак якасці.
Першы ўладальнік "тытулу" — вараная згушчонка "Ягорка" з масавай доляй тлушчу 8,5% у бляшанай банцы. Яе вырабляе "Рагачоўскі малочнакансервны камбінат".
Другі пераможца — зернеўборачны камбайн ад "Гомсельмаш".
У Саўміне пры выбары звярталі ўвагу на бяспеку, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць прадукцыі.