Перакупы масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder

Яйка Kinder Joy

Яйка Kinder Joy

Нечаканы дэфіцыт: перакупы масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder з лімітаванай калекцыі — па серыяле "Вельмі дзіўныя справы" ("Stranger things"). У Беларусі такія не прадаюцца. Попыт настолькі вялікі, што гэтыя кіндары ўжо цяжка знайсці ў польскіх крамах.

А запыты ад тых, хто гатовы заплаціць за іх, працягваюць з'яўляюцца на беларускіх форумах і ў чатах. Па дарозе ў Беларусь яйка даражэе ўдвая: у Польшчы яны каштуюць крыху даражэй за 6 злотых ($1,7), а ў Беларусі — 3-3,5 долара за штуку.

Пакупнікі гатовыя сустракацца з прадаўцамі "адразу на мяжы". Кіндары можна набыць паштучна ці скрынкамі, заўважыў MOST.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.