Беларусь купляе яблыкі ў Дагестане
Яблыкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларусь пачала закупляць яблыкі ў Дагестане. Пра гэта піша расійскае рэгіянальнае выданне "Зори Табасарана".
Пастаўкамі яблыкаў у нашу краіну заняўся дагестанскі аграхолдынг ТАА "Паласа". Першая партыя ўжо адправілася на Брэсцкую міжраённую гандлёвую базу.
Ураджай яблыкаў сёлета ў Беларусі знізіўся ў выніку веснавых замаразкаў. Тым не менш чыноўнікі заяўлялі, што закладуць у стабілізацыйныя фонды вызначаныя аб'ёмы садавіны.
Традыцыйным пастаўшчыком яблыкаў у Беларусь у міжсезонне з'яўляецца Польшча. Расія, якая ўвяла эмбарга на сельгаспрадукцыю з краін ЕС, неаднаразова заяўляла, быццам Беларусь займаецца рээкспартам польскай садавіны.