У Беларусі забаранілі прадаваць бульбу дыяметрам менш за 45 мм

Ураджай бульбы ў Беларусі

Ураджай бульбы ў Беларусі / pixabay.com

У Беларусі забаранілі прадаваць бульбу дыяметрам менш за 45 мм — яе будуць адпраўляць на перапрацоўку.

Калі раней мінімальны дапушчальны дыяметр клубняў складаў 35 мм, то пасля ўнясення паправак у дзейны ГОСТ на свежую бульбу, ён павялічыўся да 45 мм. Навіна тычыцца ўсіх гандлёвых аб’ектаў — ад супермаркетаў да рынкаў.

Як растлумачылі ў МАРГ, мэта змяненняў — абарона правоў спажыўцоў і павышэнне якасці прадукцыі. Маленькія клубні часта маюць нізкую таварную вартасць — яны хутчэй псуюцца, горш захоўваюцца і змяшчаюць больш адходаў пры ачыстцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.