У новы год з новай вайной? Ці магчымы венесуэльскі сцэнар у Беларусі — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Новы 2026 год пачаўся з новай ваеннай аперацыі. І пачалася яна з ініцыятывы ЗША. Менавіта гэтая краіна пачала ваенныя дзеянні ў Венесуэле. Амерыканскія верталёты і спецназ Delta Force увайшлі ў Каракас, нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах, і цяпер прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка знаходзяцца на вайсковым караблі USS Iwo Jima, адкуль яго пераправяць у Нью-Ёрк для суда па абвінавачаннях у наркатэрарызме.
Што стала нагодай для пачатку ваеннай аперацыі ЗША ў Венесуэле і прычым тут нафта і дэмакратыя? Ці гарантуе зрынанне Мадуры дэмакратызацыю Венесуэлы і чаму гэтыя дзеянні ЗША дрэнны знак для Украіны? Ці чакаць грамадзянскай вайны ў Венесуэле і чаму Лукашэнку не пагражае (ці пагражае?) лёс Мадуры? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.