Маштаб бяды: як у калоніях і турмах “выхоўваюць” палітычных — эфір з Лабковічам

Уладзімір Лабковіч / LookByMedia

Уладзімір Лабковіч / LookByMedia

Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча асудзілі па справе “Вясны” разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам у сакавіку 2023 года, іх прыгаварылі да тэрмінаў пазбаўлення волі ад 7 да 12 гадоў. “Вясноўцаў” абвінавацілі ў… кантрабандзе і “фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Лабковіч разам з Бяляцкім выйшлі на волю “па памілванні” 13 снежня 2025 года і былі дэпартаваныя з Беларусі. Стэфановіч застаецца за кратамі. 

Чаму на момант затрымання ў ліпені 2021 года праваабаронцы заставаліся ў Беларусі, хоць рэпрэсіі супраць “Вясны” і іншых праваабарончых арганізацый былі вельмі жорсткія? Ці адрознівалася стаўленне да іх у калініі ад стаўлення да іншых вязняў і што было найбольш шакуючым падчас зняволення? Як успрыняў сваё “памілаванне” і ці рэальна пакараць рэжым за злачынствы, якія твораць у калоніях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна", каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.