Рэлігія рулеткі: як звязаныя вера, вайна і букмекерскія канторы — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Вера ратуе людзей у складаных сітуацыях, дапамагае іх пераадолець і вытрымаць тое, што, задавалася б, вытрымаць немагчыма. Пра гэта мы не адзін раз чулі ад палітвязняў, якія выходзяць на свабоду з лукашэнкаўскіх турмаў. Але ёсць і тыя, хто верай карыстаецца на сваю карысць. Альбо на карысць рэжыма, які пакуль яшчэ валадарыць у Беларусі. Так, арганізатары аднаго праваслаўнага фестываля на яго старонцы рэкламуюць букмекерскую кантору, а святары розных епархій то дручкі АМАПаўцам асвяшчаюць, то ваенна-патрыятычны клуб бласлаўляюць. 

Як звязаныя рэлігія, праваслаўны фестываль і рэклама букмекерскай канторы? Ці варта чакаць, што ў надыйшоўшым годзе ропросіі ў дачыненні да святароў зменшацца і якая ў гэтым мусіць быць роля Ватыкана? Як вера дапамагае ў турме і эміграцыі і чаму рэжым нават за мяжой пераследуе святароў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.