Пратэстоўцы захапілі два гарады ў Іране
Пратэсты ў Іране / Fox News
Пратэстоўцы ўзялі пад кантроль гарады ў Іране — Абданан і Малекшахі. Як паведамляе Fox News, у гэтых гарадах людзі святкуюць на вуліцах.
У эфіры таксама распавялі пра зварот, які да Дональда Трампа зрабілі пратэстоўцы. У ім паказалі жанчыну з плакатам "Трамп — сімвал міру. Не дайце ім забіць нас".
Як кажуць іранскія праваабаронцы, за 10 дзён пратэстаў у Іране былі забітыя як мінімум 29 чалавек, больш за 1200 былі затрыманы.