Іран адмаўляецца размаўляць з Трампам, пакуль ідуць абстрэлы

Іран

Іран / Reuters

Іран заявіў, што не адновіць перамовы па сваёй ядзернай праграме, пакуль працягваюцца абстрэлы яго тэрыторыі, піша ВВС.

Міністр замежных спраў Ірана Аббас Арагчы ў пятніцу сустракаўся ў Жэневе з еўрапейскімі дыпламатамі, якія заклікалі яго аднавіць дыпламатычныя перамовы з ЗША па пытанні развіцця ядзернай праграмы яго краіны. Яго ізраільскі калега Эяль Замір заявіў у відэазвароце, што Іран павінен быць гатовы да "працяглай кампаніі".

У ноч на 21 чэрвеня ўзаемныя абстрэлы Ірана і Ізраіля працягваліся. Іран запусціў ракеты ў бок цэнтральнай часткі Ізраіля. Ізраільскія вайскоўцы абвясцілі пра новую хвалю атак на іранскія сховішчы ракет і пусковыя пляцоўкі.

Іран настойвае, што яго ядзерная праграма мае мірны характар, а атакі Ізраіля парушаюць міжнароднае права. Пасол Ізраіля ў ААН абвінаваціў Іран у наяўнасці "геноціднай праграмы" і стварэнні пастаяннай пагрозы, дадаўшы, што Ізраіль не спыніць наносіць удары па ядзерных аб’ектах, пакуль яны не будуць "дэмантаваныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.