Лукашэнка збіраецца супрацоўнічаць з Іранам у ваенна-тэхнічнай сферы

Аляксандр Лукашэнка сустракае Масуда Пезешкіяна ў Палацы Незалежнасці / Пул Первого
Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасць супрацоўніцтва Беларусі з Іранам у ваенна-тэхнічнай сферы.
"Мы імкнемся паглыбіць супрацоўніцтва з Іранам ва ўсіх галінах, уключаючы ваенна-тэхнічную", — заявіў Лукашэнка ў сераду, прымаючы ў Мінску прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна.
Іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA паведамляе, што "шырокае падабенства поглядаў Ісламскай Рэспублікі Іран і Беларусі" створыць аснову для супрацоўніцтва дзвюх краін на рэгіянальнай і міжнароднай арэне.
Іран падтрымлівае Расію ў вайне з Украінай, у тым ліку праз пастаўкі ўдарных беспілотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.