З'явілася відэагульня, у якой можна страляць па беларускіх сілавіках
Гульня "Psycho Partisans" / "Psycho Partisans"
У інтэрнэце з'явілася відэагульня пра супрацьстаянне беларусаў з сілавікамі. У "Psycho Partisans" можна ўбачыць адсылку да рэальных падзей — перастрэлкі паміж Андрэем Зельцэрам і супрацоўнікам КДБ.
Вось як апісвае гульню стваральнік:
"Беларусь, 2021 год. Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў краіну ахоплівае тэрор: міліцыя палюе на пратэстоўцаў, турмы напаўняюцца рэхам катаванняў, а вуліцы заліваюцца крывёю гвалту.
Сярод гэтага хаосу вы — Андрэй, 30-гадовы ІТ-праграміст, які шукае ўцёкаў у ціхі вечар праграмавання. Ён стварае простую гульню пра выбары, каб выкласці яе ў інтэрнэт… але нічога не застаецца простым".
Андрэй Зельцэр загінуў 28 верасня 2021 года ў перастрэлцы з невядомымі нападнікамі ў цывільным, якія ўварваліся ў яго кватэру. Пазней выявілася, што гэта былі супрацоўнікі КДБ, якія шукалі ўдзельнікаў антылукашэнкаўскіх пратэстаў. У перастрэлцы таксама загінуў супрацоўнік КДБ пад пазыўным "Нірвана".