У Гродне аднаўляюць квіз, які зачынялі пасля даносаў

Квіз "Vsпомнить VSё"

Квіз "Vsпомнить VSё" / instagram.com/poprobui_vspomnit_vse/

У Гродне аднаўляецца правядзенне квіза "Vsпомнить VSё". Раней арганізатары паведамлялі, што квіз закрылі праз данос, але абяцалі вярнуцца.

Цяпер квіз будзе праходзіць у бары "На Месяцы", а не ў дзяржаўным МЦ "Гродна". Акрамя таго, квіз будзе ладзіцца два дні замест аднаго, піша hrodna.life. 

Мерапрыемства не адбывалася з канца кастрычніка 2025 года па снежань. Уладальнікі паведамлялі ў сацсетках, што на іх напісалі данос. Нібыта на квіз не пусцілі чалавека з дзяржаўным сцягам, а вядоўца ў мікрафон "дрэнна выказваецца пра краіну і ўладу".

"Vsпомнить VSё" — адзін з самых паспяховых і папулярных квізаў у Гродне. У ім удзельнічаюць больш за 50 каманд. Раней яго ладзілі ў моладзевым цэнтры "Гродна" — адной з самых вялікіх залаў горада. Таксама арганізатары ладзяць квізы і на карпаратывах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.