“Белавіа” запусціла новыя чартары ў В’етнам

Першы рэйс на Фукуок / Belta
Авікампанія "Белавія" пачала выконваць прамыя чартары на востраў Фукуок у В'етнаме. Рэйсы запланаваныя раз на 11 дзён. Час палёту — 10-11 гадзін.
На гэты момант адправіцца на Фукуок можна па прапановах беларускіх тураператараў. Турпакет на дваіх каштуе ад $2300 за 10 начэй. Нормы для ручной паклажы - 5 кг, для багажу - 23 кг для эканомкласа, 32 кг - для бізнэс-класа. Перыяд з кастрычніка па красавік тут самы спрыяльны для адпачынку.

Як перадае БелТА, першы намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыі вытворчасці “Белавіа” Глеб Парх пад час прэс-канферэнцыі адзначыў, што гэта значная падзея для авіяперавозчыка, бо рэйсы ў В'етнам — адзін з прыярытэтных напрамкаў.
Адзначаецца, што рэйс Мінск-Фукуок ужо другі далёкамагістральны напрамак “Белавіі”. 8 кастрычніка стартавалі палёты на кітайскі курорт Санья на востраве Хайнань. Як адзначае БелТА, адкрыццё новых маршрутаў стала магчымым з набыццём авіякампаніяй самалётаў Airbus A330-200.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.