На складах Мінпрама назапасілася прадукцыі на 4 млрд долараў

На беларускіх складах ляжыць незапатрабаваная прадукцыя, ілюстрацыйнае фота

На беларускіх складах ляжыць незапатрабаваная прадукцыя, ілюстрацыйнае фота / staragro.ru

На складах прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Беларусі назапасілася прадукцыі на 4 млрд долараў. Прычым толькі за студзень 2026-га яе прырост склаў 800 млн долараў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Кузняцоў, заўважыла выданне "Беларусы і рынак".

У якасці прычынаў ён назваў слабасць суседняга рынку і тое, што беларусы традыцыйна не ўмеюць прадаваць. Паводле міністра, беларускія прамысловыя прадпрыемствы за год недабралі на расійскім рынку за сваю прадукцыю 1 млрд долараў. Прычым частку тавараў туды завозілі без аплаты. Агулам з-за мяжы не ўдалося вярнуць амаль 500 млн долараў экспартнай выручкі.

Акрамя эканамічных праблем на традыцыйных рынках у Мінпраме спасылаюцца таксама на недастатковае засваенне новых рынкаў у краінах далёкай дугі, у тым ліку ў Афрыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.