У Мінску затрымалі супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў

Затрыманыя фігуранты расследавання аб махлярстве

Затрыманыя фігуранты расследавання аб махлярстве / Следчы камітэт

У Мінску сілавікі правялі ператрусы і затрыманні ў махлярскіх call-цэнтрах. Пра гэта зранку 25 лютага паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта. Паводле версіі следства, затрыманыя мелі дачыненне "да дзейнасці міжнароднай арганізаванай злачыннай групы".

Паведамляецца, што яны стварылі больш за 800 фэйкавых сайтаў, на якіх абяцалі высокі даход ад інвестыцый у няісныя фінансавыя кампаніі. Махляры збіралі звесткі людзей праз электронныя анкеты. Яны называліся фінансавымі спецыялістамі і пераконвалі грамадзян пераводзіць грошы на фіктыўныя рахункі.

Потым на фальшывых сайтах махляры імітавалі паспяховы гандаль і пад рознымі нагодамі выцягвалі ў сваіх ахвяраў усё новыя грошы, якія пераводзілі на падкантрольныя сабе рахункі.

Дарэчы, у верасні 2025 года ў Мінгарсудзе пачаўся разгляд крымінальнай справы махлярскага call-цэнтра з 55 удзельнікамі. Структура дзейнічала ў Беларусі, Расіі і Казахстане ў 2017-2024 гадах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.