Ракетным упраўленнем КНДР кіруе 13-гадовая дачка Кім Чэн Ына

Кім Чжу Э і Кім Чэн Ын

Кім Чжу Э і Кім Чэн Ын / KCNA / Latin America News Agency via Reuters

Ракетным упраўленнем Паўночнай Карэі цяпер кіруе 13-гадовая дзяўчынка. Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прызначыў на гэтую пасаду сваю дачку Кім Чжу Э, адзначае паўднёвакарэйская прэса.

Кім Чэн Ын бярэ з сабой дачку Кім Чжу Э на месцы правядзення ядзерных і ракетных выпрабаванняў, якія курыруе ракетнае ўпраўленне. Фармальна пасаду кіраўніка ведамства займае Чан Чхан Ха, але дачка Кім Чэн Ына, як паведамляецца, прымае даклады ад генералаў і нават аддае ўказанні.

Існаванне дачкі ў Кім Чэн Ына паўночнакарэйскія СМІ ўпершыню афіцыйна пацвердзілі ў лістападзе 2022 года. Тады яна суправаджала бацьку пры запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Хвасон-17".

Мяркуецца, што менавіта Кім Чжу Э будзе пераемніцай бацькі на пасадзе кіраўніка Паўночнай Карэі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.