У Курскай вобласці шукаюць байцоў з КНДР, якія забілі расійскіх вайскоўцаў
"Узброеныя і небяспечныя" (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru
У Курскай вобласці Расіі шукаюць траіх байцоў з КНДР, якія забілі расійскіх вайскоўцаў. Пошукі працягваюцца ўжо тыдзень. Затрымаць уцекачоў пакуль не ўдалося.
Апублікаваная лістоўка, якая распаўсюджаецца ў падраздзяленнях расійскай арміі і паліцыі. У ёй паведамляецца, што 13 студзеня ў Вялікім Салдацкім вайскоўцы з Паўночнай Карэі "па папярэдняй змове здзейснілі забойства 5 вайскоўцаў 810 брыгады марской пяхоты і пакінулі месца дыслакацыі падраздзялення". Іх называюць злачынцамі, якія "ўзброеныя і небяспечныя".
Пошукі ідуць ужо не толькі ў Курскай вобласці, але і ў Белгародскай, Бранскай і Арлоўскай абласцях.
Як вядома, КНДР паслала ў Расію 12 тысяч сваіх вайскоўцаў. Восенню 2024-га іх падраздзяленні адправілі ў Курскую вобласць, частку якой працягваюць утрымліваць украінскія войскі. Нямала паўночнакарэйскіх вайскоўцаў ужо загінулі, а некалькі трапілі ў палон.