Кім Чэн Ын пахваліўся новай "самай магутнай" ракетай

Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын пахваліўся новай ракетай. З нагоды 80-годдзя кіруючай Працоўнай партыі ён правёў вялікі парад у Пхеньяне.

Сярод іншага, на парадзе прадэманстравалі новую гіпергукавую міжкантынентальную ракету.
Сістэму Hwasong-20 ICBM у КНДР называюць "самай магутнай ядзернай стратэгічнай сістэмай узбраення".
"На дадзены момант Hwasong-20 уяўляе сабой апафеоз амбіцый Паўночнай Карэі ў галіне дастаўкі ядзернай зброі на вялікія адлегласці. Мы чакаем, што выпрабаванні сістэмы пройдуць да канца гэтага года", — пракаментаваў тэлеканалу "Альджазіра" Анкіт Панда з амерыканскага Фонду Карнегі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.