На мяжы Польшчы з Беларуссю пачалі будаваць сістэмы барацьбы з дронамі
Вайскоўцы ў Польшчы, фота ілюстрацыйнае / Michał Kość / Forum
На мяжы Польшчы з Беларуссю ўсталяваныя першыя элементы сістэмы супрацьдзеяння беспілотнікам на назіральнай вежы на Падляшшы, паведамляе мясцовае выданне RMF. Сістэма будзе вызначаць месцазнаходжанне дронаў і зможа іх нейтралізаваць.
Назіральная вежа вышынёй больш за 70 метраў абсталяваная радарам.
"На гэтай вежы, якая будзе абараняць польскую мяжу, усталёўваецца першы блок сістэмы супрацьдзеяння беспілотнікам. Запуск блока запланаваны на студзень", — сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кірвінскі.
Плануецца ўстаноўка радараў яшчэ на чатырох вежах, самі вежы ўжо пабудаваныя.