Польшча будуе яшчэ адзін плот на мяжы з Беларуссю
Беларуска-польская мяжa / podlaski.strazgraniczna.pl
Польшча збіраецца пабудаваць яшчэ адну агароджу на мяжы з Беларуссю і ўжо падвозяць матэрыялы да памежнай паласы, паведамляе мясцовае выданне RMF24.
Гаворка ідзе пра плот-сетку вышынёй 4 метры, які ўзмоцняць двума пластамі калючага дроту. Новы плот усталююць на дарозе, што праходзіць уздоўж ужо існуючай сталёвай агароджы вышынёй 5,5 метра.
Польшча разлічвае, што другі слой плота дазволіць памежнікам паспець прыняць меры, калі нерэгулярныя мігранты змогуць пераадолець першы плот.
Матэрыялы для будаўніцтва ўжо дастаўляюць на пляцоўку. Мантаж агароджы пачнецца ў бліжэйшыя дні, а завяршыць работы плануюць да канца студзеня.