Кім Чэн Ын паедзе на ваенны парад у Кітай. Чаму гэта вялікая падзея?
Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін / apostrophe.ua
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын наведае ваенны парад у Пекіне на наступным тыдні, паведамляе ВВС.
Для Кіма Чэн Ына гэта будзе першая шматбаковая міжнародная сустрэча, а таксама першы з 1959 года выпадак, калі паўночнакарэйскі лідэр наведвае кітайскі ваенны парад.
Парад праводзіцца ў памяць аб 80-й гадавіне капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне. На ім будуць прысутнічаць яшчэ 26 кіраўнікоў дзяржаў. Запрашэнне на парад атрымаў і Аляксандр Лукашэнка. Таксама ў Кітаі на парадзе будзе Уладзімір Пуцін, якога КНДР падтрымлівае ў вайне ва Украіне. Вядомо, што Паўночная Карэя адправіла ў Расію 12 тысяч сваіх вайскоўцаў.
Парад пройдзе 3 верасня, а напярэдадні запланаваны саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.