Рабаўнік крамы сам папрасіў выклікаць міліцыю

П'яны, ілюстрацыйнае фота

П'яны, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Незвычайнае здарэнне адбылося ў Барысаўскім раёне. Жыхар вёскі Іканы прыйшоў рабаваць краму і пры гэтым сам папрасіў выклікаць міліцыю.

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, п'яны 51-гадовы мужчына зайшоў у краму і заявіў, што адбываецца рабаванне. Ён запатрабаваў, каб прадавачка выдала яму бутэльку гарэлкі, цыгарэты і хлеб. Таксама мужчына настаяў, каб тая выклікала міліцыю.

Да прыезду міліцыянтаў нягеглы "рабаўнік" сядзеў на прыступках крамы і піў алкаголь.

Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу па факце рабавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.