За 2025 год "Белавія" перавезла 2 млн пасажыраў

Belavia

Belavia

За 2025 год "Белавія" перавезла 2 млн пасажыраў. У першай пяцёрцы напрамкаў — Санкт-Пецярбург і два маскоўскія аэрапорты, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.

Цалкам топ-5 самых папулярных напрамкаў беларускай авіякампаніі выглядае так:

  1. Санкт-Пецярбург
  2. Масква (Шарамецьева)
  3. Стамбул
  4. Масква (Дамадзедава)
  5. Дубай

Пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце ў траўні 2021 года "Белавія" апынулася пад міжнароднымі санкцыямі. Кампанія была вымушаная адмяніць рэйсы ў заходнім кірунку, сканцэнтраваўшыся на палётах у Расію і краіны Азіі.

У пачатку лістапада ЗША часова прыпынілі санкцыі супраць "Белавія" і аднаго з самалётаў Лукашэнкі. Гэта дало беларускай авіякампаніі магчымасць вярнуцца да палётаў у Ізраіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.