Самалёт "Белавія" рабіў незапланаваную пасадку ў Дамадзедаве

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У пятніцу, 3 кастрычніка, самалёт "Белавія", які ляцеў у Егіпет, рабіў незапланаваную пасадку ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Прычынай стаў хворы пасажыр на борце.
"Пасадка на запасны аэрадром Масква (Дамадзедава) праз хворага пасажыра з перавышэннем пасадачнай масы", — паведаміў тэлеграм-канал "Аviaincident".
Пасадка на запасным аэрадроме адбылася ў 14:58 і прайшла паспяхова. Пра далейшы лёс пасажыра не паведамляецца.
Самалёт Boeing з бартавым нумарам EW-455pa выконваў рэйс з Мінска ў Эль-Аламейн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.