Транзіт улады па-венесуэльску: ці можа ён быць прыкладам для Беларусі — эфір
Павел Латушка / Еўрарадыё
Новы год пачынаецца з новай рэчаіснасці, у якой практычна ўвесь свет апынуўся па выніку аперацыі ЗША ў Венесуэле пасля выкрадання Мадура. Цікава, што гэтая новая рэчаіснасць насамрэч ніякая не новая, і міжнароднага права, якое нібыта цяпер цалкам знішчанае, практычна не існавала (альбо на яго не звярталі ўвагі), калі Расія акупавала Крым, пачала вайну ва Украіне, а Лукашэнка перайшоў ад рэпрэсій да фактычна этнацыду беларусаў. Як бы там ні было, але ў гэтай так званай новай рэчаіснасці пытанне транзіту ці змены ўлады ў Беларусі становіцца яшчэ больш складаным.
Ці магчымы добраахвотны сыход Лукашэнкі, альбо да гэтага спрычыняцца трэція сілы? Ці будзе на карысць дэмсілам і беларусам транзіт улады ад Лукашэнкі паводле венесуэльскага сцэнара? Як вырашаюцца пытанні легалізацыі палітвязняў у Польшчы і пра што размаўлялі Латушка і Калеснікава падчас сустрэчы ў Вільні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў 16:00.