Амерыканцы ўпершыню захапілі судна ценявога флоту пад расійскім сцягам

BELLA 1 / MARINERA

BELLA 1 / MARINERA

Амерыканскія вайскоўцы высадзіліся ў сераду на танкер BELLA 1 / MARINERA. Карабель знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША праз транспарціроўку іранскай нафты. Яго не выратаваў нават расійскі сцяг.

У канцы снежня BELLA 1 хацела зайсці ў венесуэльскі порт і загрузіцца нафтай, але не здолела прарвацца праз амерыканскую блакаду. Тады экіпаж танкера не дазволіў амерыканскім вайскоўцам падняцца на борт, і тыя пачалі яго пераслед.

Праз некалькі дзён судна змяніла назву на MARINERA, а экіпаж намаляваў на борце сцяг Расіі. Танкер быў унесены ў Расійскі марскі рэгістр суднаходства — хаця да таго хадзіў пад панамскім сцягам.

Расія ў спробе прадухіліць захоп карабля накіравала ў сераду насустрач танкеру свае ВМС, але гэта не спыніла амерыканцаў, як і расійскі трыкалор. Пасля таго, як на борт высадзіліся вайскоўцы, BELLA 1 / MARINERA змяніў курс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.