Назвалі прычыну правісання пліты ў віцебскім шматпавярховіку

Жыллёвая аварыя ў Віцебску

Жыллёвая аварыя ў Віцебску / "Віцьбічы"

У Віцебску завяршылі работы па ўмацаванні канструкцый у шматпавярховым доме на праспекце Перамогі, дзе прасела пліта перакрыцця. Яе ўмацавалі тэлескапічнымі апорамі.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у будынку аднаўляюць падачу газу, жыхарам дазволілі вярнуцца ў свае кватэры. Не могуць вярнуцца да сябе толькі жыхары аварыйнай кватэры і той, што размяшчаецца над ёй: да прыняцця рашэння яны будуць часова пражываць у сваякоў.

Як паведамлялася раней, з аварыйнага пад'езда эвакуявалі 34 чалавекі, у тым ліку чатырох дзяцей.

Таксама прадстаўнікі ЖКГ назвалі прычыну правісання пліты. Гэта вынік рамонту, які праводзіўся з парушэннем рэгламентаў і без дазвольнай дакументацыі. Пра гэта мясцовай газеце "Віцьбічы" заявіў начальнік аддзела ЖКГ Віцебскага гарвыканкама Ігар Дунец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.