Войскі Брытаніі ва Украіне будуць мець права на самаабарону

Брытанскія вайскоўцы

Брытанскія вайскоўцы / Christopher Furlong/Getty Images

"Усюды, дзе размешчаны нашы ўзброеныя сілы, яны маюць права на самаабарону", — так прадстаўнік прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі пракаментаваў заяву Масквы.

6 студзеня лідары Вялікабрытаніі, Францыі і Украіны падпісалі дэкларацыю аб намерах размясціць на ўкраінскай тэрыторыі брытанскія і французскія войскі ў выпадку спынення агню.

Каментуючы гэтае пагадненне, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што размяшчэнне на тэрыторыі Украіны вайсковых падраздзяленняў, ваенных аб'ектаў, складоў і іншай інфраструктуры заходніх краін будзе кваліфікавацца як замежная інтэрвенцыя. Таксама яна падкрэсліла, што Расія будзе разглядаць усе такія падраздзяленні і аб'екты ў якасці законных баявых цэляў.

"Мы развернем брытанскія войскі ў выпадку спынення баявых дзеянняў, каб будаваць будучыя Узброеныя сілы Украіны, засцерагчы ўкраінскае неба і мора і стрымліваць Расію ад будучых нападаў",перадае Бі-Бі-Сі словы прадстаўніка брытанскага прэм'ера. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.