Украінскі кірунак: ці атрымаецца ў дэмсіл наладзіць супрацу з Кіевам — эфір
Святлана Шаціліна / Еўрарадыё
У жніўні 2025 года на каферэнцыі “Новая Беларусь” было абвешчана, што Місію дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве ўзначаліць Святлана Шаціліна. Беларуска, якая шмат гадоў жыве ва Украіне і добра ведае не толькі патрэбы беларуская дыяспары, але і як іх лепш вырашаць ва ўкраінскіх рэаліях. Вось толькі склалася так, што давялося вырашаць не толькі праблемы беларусаў ва Украіне ды падтрымліваць добраахвотнікаў, але і далучацца да арганізацыі сустрэчы палітвязняў, апошнюю групу якіх лукашэнкаўскі рэжым вырашыў дэпартаваць з Беларусі ва Украіну. А потым разбірацца з наступствамі прэс-канферэнцыі з удзелам Бабарыкі і Калеснікавай.
Як арганізоўвалася сустрэча і прыём беларускіх палітвязняў і якую ролю ў арганізацыі дапамогі адыгралі прадстаўнікі беларускай дыяспары? Якой была рэакцыя на прэс-канферэнцыю з удзелам часткі вывезеных з Беларусі палітвязняў і ці была магчымасць яе пазбегнуць? Як ацэньвае свае першыя шэсць месяцаў на чале Місіі і працу беларускіх дэмсіл на ўкраінскім кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.