У кіеўскім двары выбухнуў аўтамабіль вайскоўца — справу расследуюць як тэракт
Тэракт у Кіеве / Пракуратура Украіны
У адным з кіеўскіх двароў выбухнуў аўтамабіль вайскоўца. Гаспадар у гэты момант адкрываў багажнік.
Вайсковец атрымаў аскепкавыя раненні. Жанчына, якая ў гэты час знаходзілася поруч, не пацярпела.
Па факце выбуху распачатае дасудовае расследаванне паводле артыкула "тэрарыстычны акт".
Тэракт у Кіеве / Пракуратура Украіны