Гляджу на Віслу — бачу Свіцязь: стрым са спявачкай Сhornabrova
Паліна Дабравольская / асабісты архіў
У лютым беларуская спявачка Сhornabrova (Паліна Дабравольская) выпусціла новы альбом "M.I.L.A.".
Міла — гэта альтэр-эга выканаўцы, якім яна карыстаецца, калі не можа нешта распавесці ад імя Паліны ці Чорнабровай.
“Гэта ўвасабленне ўсіх нас, з розных краёў свету, якія спаткаліся чамусьці тут, у Варшаве”, — тлумачыць спявачка сутнасць лонгплею. Адсюль і яго двухмоўнасць — песні гучаць па-беларуску і па-польску.
28 лютага прэзентуе альбом у варшаўскім клубе Chmury. А заўтра — у чацвер, 26 лютага — спявачка завітае ў студыю Еўрарадыё. 14:00, час мінскі. Далучайцеся!